У Міністэрстве адукацыі Беларусі называюць адкрыццё школ апраўданым крокам, адзначаюць павелічэнне школьнікаў на вочных занятках у навучальных установах і сцвярджаюць: педагогі не павінны праводзіць урокі ў класах, а потым весці анлайн-навучанне для адсутных, паведамляе «Інтэрфакс».

«Педагогі не павінны весці ўрокі дыстанцыйна. У нас арганізаваны навучальны працэс у школах, дзе яны даюць дзецям матэрыял. Пасля ўрокаў адсутным можа быць выдадзена толькі хатняе заданне», — заявіла агенцтву прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.

Яна патлумачыла: у ведамстве штодня манітораць сітуацыю па ўстановах адукацыі ў рэспубліцы і адзначаюць павелічэнне колькасці дзяцей у класах у параўнанні з першым днём чацвёртай чвэрці. У панядзелак, 20 красавіка, было абвешчана, што ў школы выйшлі 30-40% вучняў. У маі ў Мінадукацыі чакаюць яшчэ большай колькасці вучняў у школах.

«У школах выконваюцца ўсе рэкамендацыі па абароне ад вірусаў», — запэўніла спецыяліст Мінадукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0