24.04.2020 / 21:49

Ліст чытача: «Толькі калі дайшла да загадчыцы паліклінікі, тая выклікала хуткую. Чаму з сімптомамі каранавіруса сядзяць у агульных чэргах?» 21

«Захварэла сястра. Сімптомы каранавіруса дакладныя, як у энцыклапедыі, — піша чытачка «Нашай Нівы» з Мінска Ласіха. — 38.9 першы тыдзень, потым прапалі пахі і смак. З'явіўся кашаль сухі, стала ціснуць у грудзях…

Лекарка прапісала антыбіётыкі. Пасля іх лепш не стала. Тэмпература зменшылася да 37,5, і вельмі паганы стан. Другая сустрэча з доктаркай: трэба ПАЙСЦІ здаць аналізы і ў кабінет да доктара. Сястра вымушана пайшла. Колькіх у чарзе заразіла?

У той самы дзень другі раз, перхаючы, сядзела ў чарзе пад кабінетам доктара, які даў накіраванне на рэнтген. Пакуль зрабіла рэнтген, кабінет лекаркі зачыніўся, хаця час прыёму не скончыўся. Кідалася ва ўсе кабінеты, а там кажуць: «заўтра дазнаецеся пра свой рэнтген». Дайшла да загадчыцы паліклінікі. Тая глянула — і вызвала «хуткую». Толькі а 22-й вечара трапіла ў палату, дзе ўжо пакутавалі тры жанчыны з пнеўманіяй, усе без масак. Антысептыку няма. Медсёстры без адмысловага адзення, і дактары — таксама. Гэта 2-я бальніца ў Мінску. Доктара дасылала паліклініка №19. Дай Божа, каб вярнулася жывой», — піша чытачка.

Яна просіць паставіць элементарныя пытанні. Ці нельга хоць у вялікіх гарадах прыдумаць такую схему, каб людзі з сімптомамі каранавіруса не стаялі ў агульных чэргах у паліклініках?

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

3
Яўген_2020 / Адказаць
24.04.2020 / 21:57
Дык адпачатку была інструкцыя пры сімптомах каранавіруса выклікаць хуткую дапамогу. Былі спробы выклікаць? Які вынік? 
Што за доктар прапісаў антыбіётыкі? Участковы? 

Хаця, як відаць, і дактары ў сваіх уласных бальніцах не заўсёды могуць дабіцца дапамогі. 
4
bell / Адказаць
24.04.2020 / 22:00
Усё можна прыдумаць і зрабіць можна, толькі навошта ім гэта. Яны прывыклі карысацца хлусней: нічога не трэба рабіць і ўсе вераць. 
1
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
24.04.2020 / 22:29
Таму што: "вы бачыце той вiрус? I я яго не бачу! Гэта псiхоз!" (с)
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру