Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шчучынскага раёна Круковіч распавяла аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў Шчучынскім раёне, піша dzyannica.by.

23 красавіка ў Шчучынскім раёне зарэгістраваны першы выпадак COVID-19. Кантакты 1-ага ўзроўню самаізаляваліся, абследаваны лабараторна, знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Пацыент знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні УАЗ «Шчучынская ЦРБ», стан стабільны, праводзіцца штодзённае медыцынскае тэлекансультаванне.