«У сярэднім на банкаўскае абслугоўванне бізнэс выдаткоўвае ад 15 да 50 рублёў у месяц. Мы вырашылі падтрымаць установы грамадскага харчавання, даючы ім бясплатнае абслугоўванне, — распавядаюць у БСБ Банку. — Бізнэс-пакет «МЫ разам!» могуць аформіць як дзейныя, так і новыя кліенты. Мы разлічваем, што нулявыя тарыфы дапамогуць бізнэсу перажыць гэты час і шчасліва вярнуцца да ранейшых абаротаў».

У бізнэс-пакеце адсутнічае абаненцкая плата, а плацяжы ў беларускіх рублях можна здзяйсняць без камісіі і абмежаванняў. У прыватнасці, банк дазваляе бясплатна адкрываць рублёвыя і валютныя рахункі. Тое ж самае тычыцца ўнясення наяўных, што асабліва актуальна для сферы грамадскага харчавання. Без камісіі можна засведчваць карткі ўзорамі подпісаў і адбіткам пячаткі пры адкрыцці рахунку.

Акрамя таго, адсутнічае плата за выкарыстанне мабільнага і інтэрнэт-банка, у тым ліку аддаленае правядзенне плацяжоў і абмен дакументамі. Таксама можна кругласутачна пераводзіць зарплату або асабісты даход. У пакет уваходзіць бясплатная праверка контрагентаў у інтэрнэт-банку. Апошні інтэграваны з 1С, таму здзяйсняць плацяжы можна проста з бухгалтарскай праграмы.

Падключыць бясплатны пакет можна ў БСБ Банку з 1 траўня да канца жніўня, а карыстацца — да канца верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0