24.04.2020 / 17:11

Мінздароўя: Па колькасці праведзеных тэстаў мы знаходзімся на ўзроўні Еўропы і ЗША 6

Па распаўсюджанасці тэставання на каранавірус Беларусь знаходзіцца на ўзроўні развітых краін Еўропы і ЗША. Пра гэта падчас брыфінгу заявіла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зроблена больш за 130 тысяч тэстаў. Толькі за апошнія суткі праведзена 8 281 працэдура дыягностыкі.

— Па распаўсюджанасці тэставання на мільён насельніцтва мы апярэджваем Польшчу, Паўднёвую Карэю, Нідэрланды, Украіну. Практычна знаходзімся на ўзроўні развітых еўрапейскіх краін і ЗША. Займаем другое-трэцяе месца ў СНД, — адзначыла намеснік міністра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Юзуф / Адказаць
24.04.2020 / 17:53
Затое мне было жорстка адмоулена на тэст у палiклiнiцы. Бадай будзеш мець пнеуманiю - прыходзь, калi зможаш, зробiм...
0
Белачупакабра / Адказаць
24.04.2020 / 19:19
Юзуф, дык нават платна на КТ немагчыма патрапіць. На Мінск смешная колькасць апаратаў, платна запіс за тыдзень і толькі з накіраваннем доктара! А КТ - адзіны шлях знайсці пнеўманію пры каронавірусе. Людзі, сядзіце дома, бо нават за грошы складана атрымаць дапамогу!
0
karabas / Адказаць
24.04.2020 / 20:07
какой процент тестов приходится на дроздонутых?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру