Надзвычайнае здарэнне адбываецца 24 красавіка ў Брэсце. Фатаграфіі лесу, што палае, хутка патрапілі ў сетку. Апублікаваў іх Васька Пілот, які перыядычна робіць здымкі горада з дапамогай квадракоптара, паведамляе «Брэсцкая газета».

На здымках відаць, што полымя ахоплівае значную частку лесу. Дым ад пажару прыкметны ў розных раёнах Брэста, у тым ліку на Рэчыцы, Плосцы і Бярозаўцы.

Недалёка ад агмяню ўзгарання знаходзіцца запраўка.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення МНС па Брэсцкай вобласці Сяргей Машноў пацвердзіў «БГ», што гэта гарыць лесапаркавая зона ў мікрараёне Задворцы. Паведамленне пра гэта паступіла ратавальнікам яшчэ ў 13.40. Першапачаткова туды выслалі 6 адзінак тэхнікі.

Па стане на 17.10 пажар не ліквідаваны.

«Запраўкі там не гараць, не выбухаюць, працуе МНС. Больш пакуль што нічога не скажу. Пра нейкія пагрозы для горада казаць не даводзіцца на гэты момант. Аб плошчы і прычынах узгарання казаць рана», — паведаміў Сяргей Машноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0