Вярхоўны суд Саудаўскай Аравіі прыняў рашэнне адмяніць пакаранне ўдарамі бізунамі, якое прадугледжвала заканадаўства краіны, паведамляе BBC. У якасці замены вінаватым у здзяйсненні цэлага шэрага злачынстваў зараз пагражае штраф або турэмнае зняволенне.

У Эр-Рыядзе гэтае рашэнне патлумачылі працягам рэформаў, пачатых каралём Салманам і яго сынам, наследным прынцам Мухамедам бін Салманам.

Пакаранне бізунамі, якое прадугледжана законамі шарыяту, раней прызначалася ў цэлым шэрагу мусульманскіх краін. Сярод іх пралюбадзейства, ужыванне алкаголю, дробны крадзеж.

У снежні 2019-га міністэрства юстыцыі Саудаўскай Аравіі ўстанавіла забарону на шлюбы з дзецьмі. У 2018 годзе жанчынам-падданым каралеўства дазволілі вадзіць машыну і наведваць футбольныя матчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0