Устаноўкі вяртаць дзяцей у школы пасля вялікіх выхадных на ўзроўні гарадскіх уладаў не было. Аб гэтым 25 красавіка падчас жывой лініі заявіў намеснік мэра Мінска Арцём Цуран, паведамляе Telegram-канал Мінск.Афіцыйна.
Фота Надзеі Бужан.
На жывую лінію звярнулася занепакоеная мінчанка. Яна чула, што пасля 29 красавіка ўсім навучэнцам трэба вяртацца ў школы, хоць многія бацькі аддаюць перавагу пакуль што пакінуць дзяцей дома.
— Такой устаноўкі на ўзроўні гарадскіх уладаў не было, сілай заганяць дзяцей у школы не будзем, — сказаў Цуран.