25.04.2020 / 15:49

СААЗ: Няма ніякіх доказаў таго, што людзі, якія перахварэлі на COVID-19, абаронены ад паўторнага інфікавання 7

Цяпер няма доказаў таго, што людзі, якія выздаравелі ад COVID-19 і маюць антыцелы, абаронены ад паўторнага інфікавання, паведамляе СААЗ.

«СААЗ працягвае вывучаць фактычныя даныя пра рэакцыю антыцелаў на інфекцыю SARS-CoV-2. Большасць гэтых даследаванняў паказваюць, што ў людзей, што ачунялі пасля інфекцыі, ёсць антыцелы да віруса. <…> [Але] па стане на 24 красавіка 2020 года ні ў адным з даследаванняў не было ўстаноўлена, ці забяспечвае прысутнасць антыцелаў да SARS-CoV-2 імунітэт да наступнага інфікавання гэтым вірусам сярод людзей», — адзначылі ў арганізацыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

15
Алег80 / Адказаць
25.04.2020 / 16:43
Гэта азначае поўны правал эпідэміялагічнай палітыкі Швецыі і Беларусі...
11
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
25.04.2020 / 16:48
СААЗ, Студзень: вірус не перадаецца ад чалавека да чалавека, небясьпекі няма (лухта).

СААЗ, Сакавік: сьмяротнасьць ад віруса-забойцы большая за тры працэнты (лухта).

СААЗ, Красавік: мы ня ведаем, ці ёсьць імуннасьць, і засьцерагаем нешта рабіць (на ўсялякі выпадак).

Хай дасьледуюць далей і знаходзяць гэтыя доказы (за ці супраць імуннасьці). Калі мала статыстыкі, хай даюць у плечы ўрадам, каб тыя гэтую статыстыку зьбіралі. Гэта іхная праца (урадаў і СААЗ). А пакуль што можна паглядзець, як разьвіваюцца падобныя вірусы, і імуннасьць звычайна сапраўды набываецца.
3
Ліцьвін металіст / Адказаць
25.04.2020 / 20:45
Ну мабыць трохузабясьпечваюць, але не на столькі як хацелась бы
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру