У рэспубліканскім суботніку, паводле папярэдніх даных, прынялі ўдзел 2,3 млн беларусаў, сабрана каля 8,7 млн рублёў, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, перадае БелТА.

«Сёння жыхары краіны актыўна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго, паводле папярэдніх даных, удзельнічалі каля 2,3 млн чалавек. Яны працавалі ў розных месцах, займаліся прывядзеннем у парадак населеных пунктаў, добраўпарадкаваннем, пасадкай лесу. Усяго сабрана і пералічана каля 8,7 млн рублёў», — адзначыў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што 50 працэнтаў сабраных грошай застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Яны будуць накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў, дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 працэнтаў пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0