З 1 мая па 31 ліпеня зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 246,78 рубля, што на 2,9% вышэй у параўнанні з нарматывамі, што дзейнічаюць з 1 лютага па 30 красавіка. Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах сакавіка 2020 года): працаздольнае насельніцтва — 275,48, пенсіянеры — 187,22, студэнты — 237,3, дзеці ва ўзросце да трох гадоў — 158, 94, дзеці ад 3 да 6 гадоў — 217,84, дзеці ад 6 да 18 гадоў — 265,2 рубля.
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 мая аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў. Гэтыя выплаты павялічваюцца суразмерна росту БПМ на 2,9%.