Учора ноччу ў Беларусь з Кітая прыбыў грузавы самалёт Boeing 747, перадае Мінздароўя. 

Сярод 50 тон грузу, які прыбыў у аэрапорт Мінск, — 830.000 рэспіратараў. 330.000 з іх закуплена кампаніяй Wargaming, яшчэ 200.000 — кампаніяй «Энерга-Оіл», і 300.000 закупілі ў РУП «Белмедтэхніка». 

Кампанія «Энерга-Оіл»» таксама для патрэб Мінздароўя закупіла ў Кітаі супрацьвірусны сродак «Фавіпіравір», ухвалены для лячэння COVID-19. А таксама рэагенты на правядзенне 9,6 тысяч тэстаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0