26.04.2020 / 09:30

Памерла дачка Івонкі Сурвілы Паўліна. Ёй было 56 гадоў 18

На 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафесар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе, сябра Рады БНР, паведамляе «Радыё Свабода».

Праз каранцінныя захады ейная маці, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, не можа развітацца з дачкой.

Паўліна (поўнае імя — Паўліна Марыя) Сурвіла нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе, дзе ў той час яе бацькі — Івонка Сурвіла (Шыманец) і Янка Сурвіла рабілі беларускія праграмы на іспанскім радыё. Была другім дзіцём у сям’і (яе сястра Ганя на тры гады старэйшая). «Яны з самага маленства прысутнічалі ўсюды, дзе штосьці беларускае рабілася», — прыгадвала пазьней пра сваіх дзяцей у інтэрвію «Радыё Свабода» старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Паўліна служыла музыкантам у канадскім войску, скончыла ўніверсітэт, магістарскую працу пісала пра беларускую дыяспару. Абараніла доктарскую дысертацыю. Апошнія гады была прафэсарам Вартбурскага коледжу (штат Аёва) і вывучала праблемы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў постсавецкай Беларусі. Аўтар навуковых працаў і кніг, прысьвечаных беларускай музыцы, адна з іх — «Пра русалак і рок-спевакоў» — прысвечаная сучасным выканаўцам.

Паўліна Сурвіла была выканаўчым дырэктарам створанага ў 2007 годзе віцэ-прэзідэнтам Паўднёва-заходняга каледжу Джэймсам Шэпардам і першым амбасадарам ЗША ў Беларусі Дэвідам Суорцам Цэнтру беларускіх даследаванняў у Канзасе (ЗША), першай акадэмічнай установы ў ЗША, якая займалася вывучэннем выключна Беларусі. 

Паўліна Сурвіла была сябрам Рады БНР і шмат рабіла для аб’яднання беларускай дыяспары на паўночна-амерыканскім кантынэнце.

У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыка, і два сыны 20 і 22 гадоў.

* * *

Удакладенне. У пачатковай версіі артыкула памылкова паведамлялася, што П.Сурвіле было 55 гадоў, а не 56.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Ladzimir / Адказаць
26.04.2020 / 09:34
Спачуванне родныі і блізкім!
4
Карсынскi / Адказаць
26.04.2020 / 09:38
Спачуваю. Мацуйцесь, Iвонка.
4
Алёна К. / Адказаць
26.04.2020 / 09:41
Вечны адпачынак дай ёй Госпадзе... Спачуванні родным.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру