26.04.2020 / 11:21

«Суботнікі арганізаваць можам, а наладзіць навучальны працэс у нестандартных умовах?». Педагог заклікае Мінадукацыі ўнесці змены ў палажэнні аб атэстацыі 21

Фота з тэлеграм-канала «Мінск цяпер»

«Прачытаў адказ Ганне Севярынец ад намесніка міністра адукацыі — і, натуральна, раззлаваўся, — піша ў сябе ў фэйсбуку настаўнік астраноміі Ліцэя БДУ Віктар Малышчыц. — «Вы не так усё зразумелі, усё ў адпаведнасці з раздзелам 2, пунктам 6 Правілаў атэстацыі…» Вось толькі зварот быў зусім не аб гэтым. Усе гэтыя правілы і палажэнні ў нас трактуюцца так, што, калі вучань прапусціў чвэрць без паважлівай прычыны (а каранціну ў нас няма — то і прычыны няма), яму ставіцца 0 балаў і выводзіцца выніковая адзнака. То-бок, калі вы атрымалі тры «дзявяткі», а далей узмоцнена вучыліся дома ў ізаляцыі, то за год атрымаеце (9+9+9+0)/4=7 балаў. Нават калі можаце праз ноўтбук штодня быць на ўроку і выконваеце ўсе заданні ад настаўніка», — піша педагог.

«Я разумею аргументы, што калі не паставіш «н»-ку, а вучань патрапіць у гэты час пад машыну, то будзе адказваць школа. Але ж каранавірус паралізуе школы па ўсім свеце яшчэ з зімы, [а ў Беларусі] дзеці масава перасталі хадзіць у школы яшчэ месяц таму, — адзначае Малышчыц. — Што замінае вам сесці і хоць крыху папрацаваць? Унесці змены ў палажэнні аб атэстацыі, увесці хаця б юрыдычна паняцце «Дыстанцыйная адукацыя», узгадніць усе рашэнні з іншымі ведамствамі і органамі. Нешта не адпавядае кодэксу аб адукацыі? Дык давайце ўнясём змены! Зразумела, што сітуацыя нестандартная, зразумела, што давядзецца папрацаваць больш звычайнага — але ж вы не завуч малакамплектнай школы, вы — цэлае міністэрства, якое якраз для гэтага і створана!

Замест гэтага кожны дзень мы назіраем нейкія супярэчлівыя рухі. То дзеці могуць не ісці ў школы, то абавязаныя з 29 красавіка. То ўсім зарэгістравацца на серверы дыстанцыйнай адукацыі, то ў нас дыстанцыйная адукацыя ў Кодэксе не прапісаная.

Проста трэба прызнаць, што ў складаных сітуацыях ніхто прымаць новыя рашэнні няздольны. Што суботнікі мы арганізаваць можам, а вось наладзіць навучальны працэс у новых умовах — не. Што на праект «Электронная школа» патрацілі мільёны, але ў па-сапраўднаму электронным навучанні ён аніяк не можа дапамагчы», — наракае Віктар Малышчыц.

Чытайце таксама

Настаўнікі звяртаюцца да міністра Карпенкі: Пазбавіць атэстацыі дзяцей, якія навучаюцца дома — непедагагічна і не па-людску

Мінадукацыі: Тое, што Ганну Севярынец не звальняюць, дэманструе гуманізм улады

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

1
Ladzimir / Адказаць
26.04.2020 / 11:14
Педагогі яшчэ спасобны пайсці не нешта новае, хаця ўжо не ўсе, для многіх час згублены.
 Але закарэлая і замшэлая макушка краіны і мінадукакцыі, і астатнімх дзяржаўных структур, ўжо не змогуць пайсці ні  на што новае, па прычыне адсталасці і неспасобнасці развівацца далей, па прычыне сваей абмежаванасці. 
1
Мадамауна / Адказаць
26.04.2020 / 11:25
малайчына, сп. Малышчыц, усё так
0
Гога. / Адказаць
26.04.2020 / 11:42
Считаем: официальных больных около 10000.  10 млн населения/10000 больных=1000.
Т.е один из тысячи ОФИЦИАЛЬНЫЙ больной. Минимум трое контакты первого уровня, следует 1+3=4 человека на 1000 населения опасны для заражения. Даже не буду считать бессимтомных больных и носителей (которых никто не подсчитывал). Тут надо уже 4 умножать, а не прибавлять!
Вывод: стандартная школа на 1000 учеников в городе имеет шанс заразить детей минимум ЧЕТЫРЬМЯ носителями вируса! Или 1 носитель на 250 детей в меньших школах!
Причина одна: что минздраву, что минобру, все считают как на выборах - на людей плевать! 
Деньги с субботника за полдня посчитали и организовали!

Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру