Грамадства1313

У Мінску памёр 53-гадовы галоўны металург МАЗ

«Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму», — расказалі «Нашай Ніве» сваякі.

Прамысловыя колы Мінска абмяркоўваюць нечаканую смерць галоўнага металурга МАЗ, 53-гадовага Аляксандра Скібара.

Вядома, што перад тым ён ляжаў у 6-м шпіталі сталіцы.

МАЗ, фота Максіма Сафанюка, Shutterstock.com 

«Станоўчы тэст [на каранавірус] у яго быў пару тыдняў таму. Памёр ён сёння, ускрыццё будзе толькі заўтра. Таму даведкі, што прычына смерці — каранавірус, няма.

Не ведаю, што будзе напісана ў пасведчанні, але па тэлефоне сказалі, што памёр ад сардэчнай недастатковасці.

Пра хранічныя хваробы мне невядома. Дзе б ён мог заразіцца, невядома. Ён нікуды не вылятаў, у нас не было кантактаў з людзьмі, у якіх мы маглі б падазраваць каранавірус», — сказала «Нашай Ніве» сваячка памерлага. 

Скібар не быў публічным чалавекам, у інтэрнэце няма яго здымкаў. Калегі пра яго адгукаюцца добра — у цэху, якім ён кіраваў, людзі працуюць цэлымі дынастыямі. 

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць