У Лаўры, якая знаходзіцца на каранціне, заразіліся каранавірусам каля 150-200 чалавек, у тым ліку настаяцель. Памерлі трое. Пра гэта піша rbc.ru.

У Кіева-Пячэрскай лаўры, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП), заразіліся каранавірусам усе святары. Таксама захварэлі манахі, выкладчыкі і студэнты Кіеўскай духоўнай акадэміі — яна знаходзіцца на тэрыторыі Лаўры, — усяго каля 150—200 чалавек, распавёў РБК кіраўнік інфармацыйна-асветніцкага ўпраўлення УПЦ МП мітрапаліт Клімент.

Па словах мітрапаліта Клімента, цяпер ужо большасць клірыкаў ідзе на папраўку. Памерлі ад каранавіруса трое чалавек, дадаў ён.

У Кіева-Пячэрскай лаўры ўжо тры тыдні дзейнічае каранцін — яго ўвялі 5 красавіка пасля выяўлення першых хворых. 12 красавіка ў Аляксандраўскую бальніцу Кіева — менавіта туды прывозяць большую частку пацыентаў, хворых на каранавірус, — быў шпіталізаваны настаяцель лаўры мітрапаліт Павел. Цяпер яго ўжо выпісалі з лякарні, ён здаровы, сказаў РБК мітрапаліт Клімент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0