Пра здарэнне паведамляе ДАІ сталіцы.
П'яны кіроўца аўтамабіля «Мерседэс», мужчына 59 гадоў, рухаючыся па вуліцы Гарэцкага з боку вуліцы Шаранговіча ў напрамку вуліцы Мазурава выехаў на паласу сустрэчнага руху каля дома 49 па вуліцы Гарэцкага і сутыкнуўся з аўтамабілем «Рэно», які рухаўся насустрач. У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр аўтамабіля «Рэно» — ён быў дастаўлены ў бальніцу. Праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0