Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Старшыня Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ын здаровы. Пра гэта заявіў у нядзелю амерыканскай тэлекампаніі CNN спецыяльны дарадца прэзідэнта Рэспублікі Карэя па дыпламатыі і пытаннях нацыянальнай бяспекі Мун Чжон Ін, піша ТАСС.

«Пазіцыя нашага ўрада цвёрдая», — сказаў ён. «Кім Чэн Ын жывы і здаровы. Ён знаходзіцца ў раёне Вонсана з 13 красавіка. Ніякіх падазроных перамяшчэнняў не было заўважана», — дадаў дарадца прэзідэнта Рэспублікі Карэя па дыпламатыі і пытаннях нацыянальнай бяспекі.

Цэнтральная газета КНДР «Надон сінмун» паведаміла раней, што Кім Чэн Ын працягвае працаваць з дакументамі, ён накіраваў пасланне з удзячнасцю будаўнікам турыстычнай зоны на ўсходнім узбярэжжы Вонсан-Кальмі.

Раней паведамлялася, што Кім Чэн Ын сур'ёзна захварэў, трапіў у кому праз няўдалую аперацыю, а нібыта ў Пхеньяне шукаюць пераемніка. Што праўда, лідар КНДР не з'яўляўся на публіцы з 11 красавіка, прапусціўшы 15 красавіка ўрачыстую цырымонію ў Кымсусанскім палацы Сонца з нагоды 108-й гадавіны са дня нараджэння Кім Ір Сена (у беларускай рэчаіснасці гэта як узяць і адмяніць суботнік).

Улады КНДР традыцыйна не каментуюць інфармацыю. Але некалькі гадоў таму Кім ужо знікаў на пару месяцаў: тады ён пашкодзіў нагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0