Японія з-за пандэміі каранавіруса пашырыла спіс краін, адкуль забаронены ўезд, уключыўшы ў яго Расію, Беларусь, Украіну і яшчэ 11 краін Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Адпаведнае рашэнне зацвердзіў у панядзелак урадавы штаб па мерах супраць каранавіруса, піша ТАСС.

«Меры ў дачыненні да гэтых 14 краін набудуць моц з 29 красавіка», — заявіў па выніках пасяджэння прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Таксама кіраўнік урада зацвердзіў працяг прыпынення выдачы віз усім замежнікам да канца мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0