Holiday.by

Турэцкія гатэлі адмовяцца ад шведскага стала пасля таго, як скончыцца эпідэмія каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта піша Meduza са спасылкай на Hurriyet.

У канцы мая Турцыя разлічвае адкрыць унутраны турызм, замежны — у жніўні.

Як сказаў міністр турызму Турцыі Мехмет Эрсой, турыстычны транспарт будуць рэгулярна дэзынфікаваць.

Аэрапорты, гатэлі, музеі, рэстараны пераабсталююць так, каб людзі выконвалі дыстанцыю. Работнікі сферы паслуг перад пачаткам кожнага працоўнага дня будуць праходзіць медагляд.