На 26 красавіка ў Глыбоцкім раёне афіцыйна зарэгістравана 24 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба Глыбоцкага раёна, піша «Веснік Глыбоччыны».

Сярод іх ў шасці чалавек пнеўманія. Усе заражаныя знаходзяцца пад наглядам медыкаў.

Новыя выпадкі заражэння былі выяўлены ў людзей, якія лічацца кантактамі першага ўзроўню.