Чэрвеньскія ф'ючарсы на амерыканскую нафту WTI рэзка абваліліся ў панядзелак, 27 красавіка. Пра гэта сведчаць даныя таргоў на Лонданскай біржы ICE.

Кошт сыравіны на працягу аднаго гандлёвага дня абваліўся на 28%. У пачатку гандлёвай сесіі бараль нафты каштаваў 16,74 даляра, а потым апускаўся да 13,05 даляра.

Нафта Brent таксама таннее ў панядзелак, аднак падзенне эталоннай еўрапейскай сыравіны значна меншае — 6,3 працэнта. У пачатку таргоў бараль Brent каштаваў 21,61 даляра, па стане на 17:10 ён каштуе 19,61 даляра.

Цэны на сыравіну на сусветных рынках падаюць у сувязі з асцярогамі з нагоды запаўнення нафтасховішчаў і непакоем за майскія ф'ючарсы Brent, якія падлягаюць выкананню 30 красавіка. Інвестары асцерагаюцца паўтарэння панічнага распродажу, які адбыўся на мінулым тыдні з кантрактамі на пастаўку WTI. Тады кошт сыравіны апускаўся да мінус 40 даляраў за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0