Паслушнік Троіца-Сергіевай Лаўры пад Масквой Дзмітрый Пеліпенка спаліў сябе жыўцом, даведаўшыся, што заразіўся каранавірусам, паведамляе тэлеграм-канал Baza.

Пеліпенка трапіў у бальніцу з пнеўманіяй яшчэ 16 красавіка. Неўзабаве ён атрымаў пацверджаны тэст на COVID-19. Пасля гэтага, у ноч з 23 на 24 красавіка збег — праз акно першага паверха бальніцы, вырваўшы маскітную сетку.

Аднак праз некалькі гадзін яго зноў прывезлі ў шпіталь — але ўжо з 90 працэнтамі апёкаў цела. Па словах відавочцаў, ён абліўся гаручай вадкасцю, стоячы на ​​ганку царквы — проста на бальнічнай тэрыторыі.

Неўзабаве ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0