У адрозненне ад вобразаў у супольных музычных праектах, якія прынеслі Памідораву папулярнасць, ягоны Pomidor/OFF вылучаецца больш жорсткім саўндам. У студыі Belsat Music Live гурт выканаў свае найлепшыя хіты, некаторыя з іх займелі новае гучанне дзякуючы бубначу Змітру Харытановічу.
На канале ў YouTube можна паслухаць музычную частку праграмы. У поўнай жа версіі, якая размешчана ў суполках BML у Facebook і УКантакце, Аляксандр Памідораў у размове з Мірай Шульц распавядае пра сённяшні стан свайго гурта, пошук новых музычных форм, пра новую беларускую музыку і яе аўтэнтычнасць.
Поўная версія тут:
УКантакце — vk.cc/atlFOX
Facebook — bit.ly/pomidoroff
Belsat Music Live — гэта аўтарскі праект Сяргея Будкіна. Штотыдзень на тэлеканале «Белсат» айчынныя і замежныя музыкі граюць ужывую ў студыі, а таксама размаўляюць з вядучымі пра сваю творчасць.