Увечары 29 красавіка ў Мінску будзе праводзіцца трэніроўка па маршруце руху механізаванай калоны. У сувязі з гэтым арыенціровачна ад 21:50 да 00:30 30 красавіка будуць паэтапна ўводзіцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту, піша БелТА.

Да 23.30, на час, калі будзе фарміравацца калона, закрываецца рух на праспекце Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Куйбышава і змяняюцца трасы некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

А менавіта: аўтобусы №29, 44, 136, 1002-ТК паедуць па вуліцах Куйбышава, Янкі Купалы, Багдановіча, Няміга, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках, з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ст. М. Няміга», «Палац спорту», «Гасцініца Юбілейная». А па маршрутах №18 і 26 рух аўтобусаў арганізуецца па вуліцах Кісялёва, Багдановіча, Харужай, Чарвякова ў прамым напрамку, па вуліцах Чарвякова, В. Харужай, Куйбышава, Кісялёва — у зваротным, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Пасля 23:00, на час перамяшчэння калоны, мяняюцца трасы іншых маршрутаў пасажырскага транспарту.

Аўтобусы №163 паедуць па вуліцах Мельнікайтэ, Кальварыйская ў абодвух напрамках, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Тралейбусы №14, 58 накіруюцца па вул. Альшэўскага, пр. Пушкіна, вуліцах Прытыцкага, Кальварыйская ў абодвух напрамках. А маршруты тралейбусаў №39 і 77 скарачаюцца да развязкі пр. Пераможцаў з вул. Арлоўская.

Для астатніх маршрутаў пасажырскага транспарту ў асобных месцах перакрыцця ўчасткаў дарог будзе прадугледжаны кароткачасовы прыпынак: на пр. Машэрава ад вул. Куйбышава да вул. Ціміразева; па вул. Ціміразева ад пр. Машэрава да вул. Сапёраў; вул. Сапёраў на ўсім працягу; пр. Пераможцаў ад вул. Сапёраў да транспартнай развязкі з вул. Арлоўскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0