«Развіталася са сваёй палатай у 6-й бальніцы. Вялікі дзякуй урачам, усяму медперсаналу, санітарачкам, якія ўдзельнічалі ў маім выздараўленні!!! Амаль месяц у бальніцы. Шкада, што не ўбачыла ніводнага твару. Але нават праз маскі адчуваліся ўсмешкі і добразычлівасць. Спадзяюся сустрэцца з імі ў канцэртнай зале. Я прыйду да іх не з болем, а з песнямі! Да сустрэчы, дарагія нашы ратавальнікі! Дактары, медсёстры, санітаркі!!! », — напісала яна ў Facebook.

Заслужаная артыстка Беларусі, былая вакалістка гуртоў «Чараўніцы» і «Верасы», 67-гадовая спявачка і кампазітарка Надзея Мікуліч захварэла 23 сакавіка, у пачатку красавіка яна трапіла ў бальніцу з двухбаковай пнеўманіяй і каранавірусам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0