Грамадства6767

Ганцавіцкі святар з аганьком патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі і пры чым тут Сувораў

У сеціве стаў вірусным відэаролік, як ганцавіцкі святар Пятро Піліпчук, настаяцель храма Свяціцеля Ціхана, на Вялікдзень праводзіць унушэнне мясцоваму жыхару з заклікам не баяцца каранавіруса, прыводзячы ў прыклад сумнеўныя асацыяцыі: 

«Як Cувораў казаў: «Мы рускія — з намі бог!» Нікога не баяўся — і ніводнага паражэння! Аляксандр Неўскі, Фёдар Ушакоў нічога не баяліся, ішлі наперад!» — казаў ён. 

Інтэрнаўты абурыліся пазіцыяй беларускага святара.

«Наша Ніва» пазваніла Піліпчуку, каб праясніць ягоную пазіцыю. Размова тая была настолькі змястоўнай, што мы прыводзім вытрымкі слоў святара на закранутыя тэмы. 

Пратаіерэй Піліпчук, фота: «Ганцавіцкі Час»

Пра Суворава: 

— Сувораў жыў у Беларусі, у Кобрыне. Каб не Сувораў, нам бы тут было рабства. 

Пра Беларусь і Расію: 

— Мы адзін народ, што рускія, што беларусы — мы славяне, я не буду размяжоўваць тут гэта ўсё. У мяне карані і ва Украіне, і ў Расіі. У нас была дзяржава, ды яе развалілі амерыканскія прыхвасні. Быў Саюз, магутная дзяржава, супрацьстаяла сусветнаму тэрарызму. А потым развалілі — і гуляй, Вася.

Пра каранавірус:

— У нас каранціну няма, прэзідэнт нам сказаў! І трэба разбірацца, на што чалавек захварэў. Я хаваў двух людзей у закрытых трунах: нібыта пнеўманія, каранавірус… Труну запячаталі, у капсулу загналі, не далі развітацца. А потым выявілася, што адна памерла ад сардэчнай недастатковасці! Вось і ўсё. І другі чалавек гэтаксама, а сказалі, што ад запалення і віруса памёр. Навошта хлусіць?

[…]

А што баяцца? Што, людзі нашы кожны дзень не хварэюць? І ад лёгкіх паміраюць, і ад нырак, і ад пячонкі, і ад сэрца, і ад рака, ад самагубстваў.

У царкву перасталі хадзіць. Выходзіць, на кірмаш можна, у краму можна, па справах можна, а ў царкву — нельга. Навошта гэта раздзьмуваць? Калі чалавек ходзіць у царкву, то чаго яму баяцца? Ён пад Богам ходзіць. Я даў людзям указанне: хто прыхварэў, надзявайце маску, дома перасядзіце. Але хто здаровы — што панікаваць?

Пра прычасце з адной лыжкі: 

— Спрадвеку елі з адной лыжкі. Гэта старажытная практыка, хворых і ў час чумы прычашчалі! А калі хто не прызнаецца, [што хворы]? Відаць, даруйце, што чалавек хворы. У нас хворых не было і няма! 

Пра праціранне абразоў: 

— Спіртам праціраем, сродкамі спецыяльнымі. Падлогу мыем, усё чысценька-акуратненька, як толькі старшыня выканкама даў паперу, дык адразу.

Калі баяцца рознай хваробы, як жыць людзям? Адзін доктар сказаў: «Паніка горшая за вірус». Яна стварае новыя вірусы! Яны ўзнікаюць у час стрэсаў і страху. Многія людзі, якія ў паніцы, не ведаюць, ад чаго захварэюць нават.

Пра нацыяналізм: 

Нацыяналізм — страшная рэч. Пад выглядам самасційнасці забіваюць простых людзей, рабуюць іх. Што я не ведаю? Мне людзі расказваюць, як на Майдане людзей накачалі наркотыкамі, старых бабак накачалі. […] Трэба імкнуцца да адзінства, бо зараз гэтыя мусульмане як пойдуць да нас, то ўжо разбірацца будзе позна, яны паасобку разаб'юць усіх. Як князь Уладзімір сабраў Русь тады, так і даў адлуп усім. Так і нам дружна трэба жыць, і тады ворагі не страшныя!

Каментары67

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа14

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 13,5 года зняволення20

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам42

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць