Грамадства1818

«Ёсць пашкоджанні лёгкіх». У Мінску памёр 35-гадовы ІТ-бізнэсмен Вячаслаў Шакель

У Мінску памёр 35-гадовы айцішнік Вячаслаў Шакель. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго сябры. 

Шакель — адзін з заснавальнікаў E-Chat, месенджара, інтэграванага з кашальком крыптавалют. Офіс кампаніі знаходзіцца ў Ганконгу. Таксама быў намеснікам дырэктара ў кампаніі BitActive, рэзідэнце Парка высокіх тэхналогій.

Сябры кажуць, што гэта быў дужы малады чалавек пад 2 метры ростам, займаўся адзінаборствамі. 

Жонка і сын Шакеля чакалі яго ў Тайландзе, адкуль усе разам меліся ляцець у ЗША. Але граніцы закрыліся — і Вячаслаў не паспеў вылецець з Беларусі.

У Мінску жыве ягоны бацька Валянцін Шакель, былы пракурор Партызанскага раёна Мінска.

Валянцін Шакель паведаміў «Нашай Ніве», што ў суботу не здолеў звязацца з сынам і трапіць да яго, таму разам з сябрамі вырашыў выламаць дзверы. У кватэры знайшлі нежывое цела. 

Сябры мяркуюць, што мог мець месца каранавірус — ці так гэта? 

«Пакуль нельга так лічыць афіцыйна, бо, згодна з даведкай — дыягназ не вызначаны, — сказаў «Нашай Ніве» Валянцін Шакель. — Ці гэта пнеўманія?

Ёсць пашкоджанні лёгкіх, яны [дактары] падазраюць [пнеўманію], праз месяц будзе афіцыйная гісталогія.

Чаму ён не звярнуўся да доктара, мне самому незразумела. Сын быў моцны, здаровы, можа, таму?»

Удакладняючы фінансавы маштаб кампаніі сына, бацька дадаў, што «Вячаслаў імкнуўся стаць даляравым мільянерам». 

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв16

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць