29 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі кароткачасовыя дажджы, па поўдні магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет. Вецер пераменных напрамкаў умераны, у асобных раёнах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +9..+16°С, па паўднёва-ўсходняй палове 17..+22°С, месцамі да 25°С.

У Мінску: кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%). Вецер пераменных напрамкаў умераны. Раніцай тэмпература паветра +10..+12 °С, днём + 12..+14 °С, увечары +7..+9 ° С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0