Чацвёрты тэст на каранавірус атакуючага паўабаронцы турынскага «Ювентуса» і зборнай Аргенціны Паўла Дыбалы даў станоўчы вынік, паведамляе РБК. Таксама станоўчы тэст здала яго дзяўчына Арыяна Сабаціні.

Пра тое, што ў Дыбалы знойдзены каранавірус, стала вядома яшчэ ў сакавіку. Пазней ён паведаміў, што вылечыўся ад хваробы. У красавіку пара здала зноў трэці тэст на каранавірус, які зноў выявіў вірус.

Зараз футбалісту можа спатрэбіцца больш інтэнсіўнае лячэнне. У прыватнасці, аргенцінцу, верагодна, трэба будзе здаць кроў для аналізу на наяўнасць антыцелаў.

Дыбала з'яўляецца самым дарагім футбалістам чэмпіянату Італіі па версіі партала Transfermarkt. Рынкавы кошт 26-гадовага футбаліста складае €72 млн. Аргенцінец выступае за «Ювентус» з лета 2015 года, куды ён перайшоў з «Палерма» за €40 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0