У чацвер, 30 красавіка, пераважна на поўдні дажджы рознай інтэнсіўнасці, месцамі навальніцы. Уначы ад мінус 2 па поўначы да +11 па поўдні. Днём усяго +7-13, толькі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны паветра прагрэецца да +14-17, піша БелТА.

У пятніцу, 1 мая, таксама будзе халаднаватае надвор'е, У асноўным без ападкаў, толькі ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы ад мінус 3 да +3, месцамі — да +5-8. Днём будзе +11-18.

У суботу і нядзелю чакаецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі. У суботу, 2 мая, ноччу па захадзе, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень навальніцы. Днём +14-19, у паўднёва-ўсходніх раёнах — +20-23.

У нядзелю, 3 мая, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы +4-11. Днём +13-20 градусаў, па паўднёвым усходзе — плюс 21-24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0