Тэлеканал «Белсат» на Радаўніцу наведаў гарадскія могілкі ў Стоўбцах, журналісты якраз заспелі пахаванне 61-гадовай Ганны С., якая памерла 24 красавіка. Ганна працавала медсястрой у Менску, у гарадскім клінічным скурна-венералагічным дыспансеры, а жыла ў Стоўбцах.

Магіла ў Стоўбцах, дзе пахаваная Ганна С., медсястра Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера. Фота: Ірына Арахоўская, «Белсат»

Магіла ў Стоўбцах, дзе пахаваная Ганна С., медсястра Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера. Фота: Ірына Арахоўская, «Белсат»

«Кожны раз пасля змены бралі ў яе мазок, вось так і выявілі дыягназ», — распавядае муж Ганны, Уладзімір С. «Яна была ў ліку тых медработнікаў, якія працавалі з першымі кантактамі».

9 красавіка, па словах Уладзіміра, Ганна трапіла ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай больніцы.

«Трошкі я пакрыўджаны, вядома. Трэба было яе раней у рэанімацыю класці, але нічога ўжо не вернеш. Прычына смерці — каронакардыясклероз, спадарожныя — каранавірус. COVID-19 у яе пацверджаны, але афіцыйна памерла ад слабога здароўя. Але ж ёй споўнілася б 62 гады ў траўні, у каго ў такім узросце моцнае здароўе?» — задаецца пытаннем Уладзімір.

Сваякі Ганны С., медсястры Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера. Фота: Ірына Арахоўская, «Белсат»

Сваякі Ганны С., медсястры Менскага гарадскога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера. Фота: Ірына Арахоўская, «Белсат»

На пахаванні Ганны С. — толькі чатыры чалавекі, самыя блізкія. Акрамя мужа, дачка з мужам і свякроў. Сын Ганны і Уладзіміра на пахаванне маці прыехаць не змог, ён шпіталізаваны ў больніцу Стоўбцаў, дзе 3 дні таму яму таксама пацвердзілі каранавірус. Узялі аналізы і ў іншых чальцоў сямʼі, але, па словах Уладзіміра, яны адмоўныя.

Ганну пахавалі ў закрытай труне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0