Якое надвор’е 1 красавiка, такое ж будзе i 1 кастрычнiка, i наадварот.
Калi ўначы 1 красавiка не вiдаць зорак — чакай цёплага надвор’я.
Дар’я — «брудныя палонкi». Такую назву гэты дзень атрымаў за вельмi хуткае раставанне снегу ў гэты час. Усе вясковыя сцяжынкi былi вельмi цяжкiя.
«Ад Дар’i палотны беляць» — на апошнiя маразы i снег сяляне выносiлi бялiць палотны.
У Беларусi ў некаторых рэгiёнах 1 красавiка сустракалi вясну.
«Калi 1 красавiка не падманеш, калi ж яшчэ час знойдзеш?». Кожны год 1 красавiка мы адзначаем з гумарам, вясёлымi жартамi. Можа, заснавальнiцай такой традыцыi стала сама прырода з яе вясновымi непрадказальнасцю i зменлiвасцю? Людзi iмкнулiся задобрыць яе агульнай радасцю, усмешкамi, каб надвор’е змянiла свой настрой i адагнала цёмныя аблокi.
У народзе верылi: калi ў гэты дзень падмануць 12 чалавек, то ўсе наступныя 12 месяцаў вам будзе шчасцiць. Калi ж не падмануць нiкога — увесь год шчасця не будзе.
Народныя лекары перасцерагалi ад ужывання тлустай ежы 1 красавiка, каб пасля 35 гадоў не набраць залiшняй вагi.