uefa.com

uefa.com

Стартавыя матчы футбольнай Лігі нацый, запланаваныя на верасень і кастрычнік, будуць адкладзеныя праз каранавірус. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Independent.

У новым сезоне Лігі нацый зборная Беларусі (дывізіён С) згуляе ў адной групе з Албаніяй, Казахстанам і Літвой.

Наша дружына мелася пачаць групавы турнір 4 верасня хатнім матчам супраць Албаніі, а 7 верасня згуляць у гасцях супраць Казахстана. 10 кастрычніка меўся адбыцца ў Вільні матч з Літвой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0