Раздробныя цэны на гарэлку ў Беларусі з 2 красавіка павялічацца ў сярэднім на 5%, а на этылавы спірт — на 10%.
Так, найбольш папулярныя ў паспалітага люду гатункі гарэлкі «Аквадыў», «Белая Русь срэбраная», «Бярозавая», «Афіцэр» будуць каштаваць 6 тыс. 740 рублёў за паўлітра без уліку пляшкі. Сама пляшка каштуе ад 240 да 320 рублёў, паведамляе БЕЛТА
Паўлітра гарэлкі каштуе ў нас як паўкіло адносна прыстойнай варанай кілбасы.
У Польшчы і Літве гарэлка каштуе ўдвая даражэй, у некаторых краінах Паўночнай Еўропы наогул дзейнічае сухі закон.
0
0
0
0
0
0