Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа даручыла спецслужбам высветліць, ці сапраўды Кітай і Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўтойвалі інфармацыю пра каранавірус, паведамляе NBC News.

На мінулым тыдні Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне, Агенцтва нацыянальнай бяспекі і Разведвальнае ўпраўленне Пентагона атрымалі спецыяльнае «заданне» дастаць інфармацыю пра першыя дні ўспышкі каранавіруса.

Спецслужбам даручылі высветліць, што СААЗ ведае пра дзве даследчыя лабараторыі па вывучэнні каранавірусаў у кітайскім горадзе Ухань, дзе ўпершыню быў выяўлены гэты вірус.

Паводле крыніц NBC News, разведслужбы разглядаюць сцэнар, што каранавірус выпадкова вырваўся з адной з лабараторый, хоць многія эксперты сумняваюцца ў гэтым.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?