Грамадства100100

Рэдактар «СБ» пра недзяржаўных журналістаў: Гэта гніды і мразі, патрэбны кулі і эмігранцкі параход

У адной з фэйсбук-суполак аўтар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Крат абурыўся тым, што «гэтыя рабяты» [з кантэксту — недзяржаўныя СМІ] пры асвятленні афіцыйнай статыстыкі па захварэлых на COVID-19 робяць акцэнт на агульнай колькасці выпадкаў каранавіруса, а не колькасці тых, хто вылечыўся.

Калега Крата, рэдактар аддзела журналісцкіх расследаванняў Раман Рудзь першым жа каментам задаў тон абмеркаванню. 

Раман Рудзь і Дзмітрый Крат

«Гэта звычайныя гніды і мразі, нічога чалавечага ў іх няма, таму з імі трэба гаварыць з іншых пазіцый, як з нелюдзямі і паскуддзем», — пракаментаваў Раман Рудзь і дадаў, што замест словаў лепш кулі. 

Потым Рудзь, які нарадзіўся ў Расіі, а вырас у Манголіі, высунуў ідэю выслаць журналістаў Tut.by і «Нашай Нівы» з Беларусі ў Польшчу эмігранцкім параходам, бо «яны не патрэбны краіне, гэта паразіты на яе целе». 

Прапанову Рудзя лайкамі падтрымалі музычны крытык «СБ» Юлія Андрэева, рэдактар часопіса «Спецназ» Андрэй Дземянцеўскі, «казак» Пятро Шапко і іншыя персанажы.

«Наша Ніва» пісала пра Крата і Рудзя — дзеячоў аддзела расследаванняў «СБ», у задачы якога ўваходзіць не пошук невядомых значных фактаў, а мастацкае перапісванне атрыманай ад сілавікоў інфармацыі.

Займальны факт — ураджэнец украінскай Горлаўкі Крат настолькі прынцыповы ў сваіх поглядах, што спецыяльна змяніў у пашпарце транслітэрацыю свайго прозвішча з беларускага варыянту «Крат» на расійскі «Крят». 

Чытайце: Журналісты «Советской Белоруссіі» Дзмітрый Крат і Раман Рудзь, якія радаваліся затрыманню калег, — хто яны такія і адкуль узяліся

Каментары100

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню60

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі7

«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа. Белы дом рэзка асудзіў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню60

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць