30 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна па паўднёвай палове дажджы, месцамі па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра +7..+13°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +14..+17°С.

У Мінску магчымы невялікі дождж. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +4..+6°С, днём +8..+10°С, увечары +6..+8 °С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0