На 29 красавіка ў Мінску была запланаваная рэпетыцыя парада да 9 мая з перакрыццём руху па вуліцы Машэрава. Удзельнікаў трэніроўкі пачалі падвозіць на вайсковых аўтобусах на паркоўку каля парку Перамогі у 21.00. Пасля кароткага абмеркавання там жа некалькімі дзясяткамі чалавек, рэпетыцыі не адбылося. У 22.15 аўтобусы з вайскоўцамі па адным, з інтэрвалам у хвіліну, сталі з'язджаць, піша Радыё Свабода.
На 30 красавіка запланавана трэніроўка роты ганаровай варты, а 5 і 7 — генеральная рэпетыцыя парада.