Учора ў Мінску прайшоў спорны дождж, карыстальнікі сацсетак і аўтамабілісты заўважылі, што дарога проста ператварылася ў пенную падушку. 

Як патлумачылі TUT.BY у Рэмаўтадоры Маскоўскага раёна, пенныя ручаі ўтварыліся праз тое, што цяпер менскія вуліцы мыюць вадой з дэзсродкам, які пеніцца. Выкарыстоўваецца дэзсродак «Фрылан П». Тое, што засталося на праезнай частцы, мог успеніць дождж. Раствор не нясе шкоды навакольнаму асяроддзю, запэўніваюць у арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0