Рост колькасці выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 сведчыць, што супакойвацца расіянам пакуль рана, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

ТАСС

ТАСС

«Пакуль яшчэ далёка не час супакойвацца і далёка не час расслабляцца і выходзіць на вуліцы», — сказаў прадстаўнік Крамля. Ён таксама нагадаў аб словах прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які напярэдадні майскіх святаў заклікаў расіянаў «праявіць гранічную адказнасць і асцярожнасць».

«Ён сказаў, што разумее, што ўжо няма сіл трываць гэтую самаізаляцыю, але з іншага боку, ён заклікаў усіх да таго, каб усё-ткі разам аб'яднацца і ўжо даседзець у гэтым рэжыме астатні тыдзень», — патлумачыў Пяскоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта дадаў, што рашэнне аб паэтапным зняцці рэжыму абмежаванняў будзе прымацца па заканчэнні травеньскіх святаў (непрацоўныя дні ў Расіі ў адпаведнасці з указам Пуціна працягнутыя да 11 траўня).

Напярэдадні, 29 красавіка, Расспажыўнагляд апублікаваў рэкамендацыі аб правядзенні майскіх святаў. У прыватнасці, ён параіў не хадзіць у госці і не прымаць гасцей, а пры выездах на прыроду і дачы выконваць шэраг правілаў.

У Расіі па стане на раніцу 30 красавіка зафіксавана 106 498 выпадкаў каранавіруса, прычым 7099 за апошнія суткі. За ўвесь час памерлі 1073 чалавекі, 101 учора. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0