Яшчэ ў 2000-я гады ў перадачы «Гарадок» Іллі Алейнікава і Юрыя Стаянава быў сюжэт «Каранцін… Ехаць няможна». Нядаўна відэа стала папулярным: паводле звестак сэрвісу Web archive, з 24 да 29 красавіка яго паглядзелі 1,2 мільёна разоў. Зараз яго праглядзелі больш за 1,7 млн.
Сюжэт наступны: адзін з расійскіх пасёлкаў зачынены на каранцін з-за грыпу. Супрацоўнік ДПС (Ілля Алейнікаў) не дазваляе ўехаць у населены пункт мужчыну (Юрый Стаянаў). Але пры гэтым ён прапускае, ледзь не салютуючы, прэстыжны джып.
«Што гэта такое, аднаму нельга, а другому можна? Што, іх вірус не возьме?» — абураецца герой Стаянава.
«Ну чаму, і іх возьме, — адказвае Ілля Алейнікаў. — Проста іх, ну як вам сказаць, іх не шкада».
0
0
0
0
0
0