Буйны расійскі бізнэсмен Канстанцін Малафееў, вядомы сваім спонсарствам шэрагу праваслаўна-патрыятычных праектаў, у тым ліку «рускай вясны», заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён сам заявіў 29 красавіка ў эфіры тэлеканала «Царград», піша credo.info.

Малафееў распавёў, што захварэў тыдзень таму, на Вялікдзень, і ў яго была «нехарактэрная сімптаматыка»: «Не было ні тэмпературы, ні дыхавіцы, ні сухога кашлю. У мяне не было нічога, акрамя слабасці. Вельмі балела спіна — верхні плечавы пояс, гэта звязана з лёгкімі», — распавёў бізнэсмен. Праз тры дні, Малафееў зрабіў тэст на каранавірус дома, які даў станоўчы вынік. Камп'ютарная тамаграфія пацвердзіла дыягназ.

Малафееў шпіталізаваны ў падмаскоўную клініку, яго стан мае сярэднюю цяжкасць.

Малафееў — заснавальнік тэлеканала «Царград» і заснавальнік інвестыцыйнага фонду «Marshall Capital Partners». Яму належалі 10,7% акцый «Растэлекама», у 2013 годзе гэтую долю выкупіла структура «Bellared Holdings Ltd» Аркадзя Ротэнберга. Некаторы час таму Малафееў спрабаваў увайсці ў кіраўніцтва партыі «Справядлівая Расія», затым стварыў уласную праманархічную партыю і стаў асноўным апекуном Сусветнага рускага народнага сабора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0