На сайце Свята-Елізавецінскага манастыра з'явілася пытанне ад жанчыны, якая раней працавала ў гэтым манастыры: ці правільна цяпер, падчас пандэміі, хадзіць у храм? На пытанне даў свой адказ протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Андрэй Лемяшонак. Фота minsknews.by

Андрэй Лемяшонак. Фота minsknews.by

Чытайце таксама: Са Свята-Елізавецінскага манастыра паступаюць сігналы пра каранавірус. Расказваем пра Андрэя Лемяшонка, які стварыў гэту імперыю

«Я слухала і чытала пра тое, як Вам бачыцца крызіс, звязаны з каранавірусам, і гэта выклікае ў мяне шмат неразумення. Вы кажаце, у царкве ўсё святое, там захварэць нельга, у вас ёсць шматгадовы вопыт прычашчэння ў бальніцах і г. д. Але ж зараз мы ведаем, што людзі хварэюць і заражаюцца ў царкве. […] Цяпер любыя богаслужбовыя тэксты можна знайсці і маліцца дома: чаму нельга гэтага зрабіць?» — пытаецца жанчына.

На пытанне адказаў настаяцель храма, протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Ён прызнаў, што людзі хварэюць, у тым ліку ў храмах, у тым ліку святары і епіскапы. Гэты вірус — не выключэнне.

«А заразіцца вы можаце ўсюды, нават у так званай самаізаляцыі. Але губляецца давер да святыні», — гаворыцца ў адказе.

«На жаль, у Царкве мы ўсе грэшныя. І калі чалавеку наканавана заразіцца, ён заразіцца. Рана ці позна ўсе мы сыдзем з гэтага часовага свету. І мы ведаем, што тэрміны нашага жыцця, зноў жа, у руках Бога — Галоўнага Доктара гэтага свету», — піша протаіерэй.

Ён адзначае, што цяпер ідзе ціск, за якім стаяць палітычныя, эканамічныя інтарэсы.

«Але Царква па-за палітыкай і па-за сусветнай эканомікай. Царква служыць людзям. І калі людзі прыходзяць у храм, яны прыходзяць да Хрыста, а не да святара і нават не да епіскапа. Яны прыходзяць, каб маліцца за сваіх блізкіх. І пазбаўляць іх гэтага, я думаю, абсалютна неразумна», — гаворыцца ў адказе.

«Мне здаецца, ёсць нейкія прынцыповыя рэчы, ад якіх адступаць нельга, інакш можна страціць Бога. Гэта мая пазіцыя, і па-іншаму жыць я проста не магу. Тады лепш памерці, але застацца з Богам», — напісаў настаяцель храма.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0