Швецыя прыцягнула ўсеагульную ўвагу з-за нестандартнай стратэгіі стрымлівання пандэміі каранавіруса. У адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін, скандынаўская дзяржава не стала ўводзіць усеагульны каранцін і моцна абмяжоўваць эканамічную актыўнасць. Тым не менш, даныя, апублікаваныя цэнтральным банкам краіны, паказваюць, што эканоміка Швецыі пацярпіць гэтак жа моцна, як і эканоміка краін-суседзяў, калі не горш, піша CNBC.

Цэнтральны банк Швецыі прадставіў два магчымыя эканамічныя сцэнары на 2020 год. Абодва сцэнары выглядаюць змрочнымі для дзяржавы, якая насуперак іншым краінам Еўропы адмовілася ад жорсткага каранціну дзеля падтрымкі эканомікі.

У «пазітыўным» варыянце падзенне па выніках 2020 года складзе 6,9%, а ў 2021-м эканоміка адновіцца на 4,6%. Пры больш негатыўным сцэнары ВУП Швецыі скароціцца ў бягучым годзе на 9,7%, а ў будучым годзе вырасце на 1,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0