Фота Надзеі Бужан

Калі большасьць краінаў падоўжаць нацыянальныя каранціны праз каранавірус, без сродкаў да існавання застануцца больш за паўтара мільярда чалавек — гэта палова ўсіх рабочых рук у свеце. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльным дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), піша «Радыё Свабода».

У асноўным гаворка ідзе пра людзей, якія працуюць у ценявых і нефармальных сектарах эканомікі, сцвярджаецца ў дакуменце. Аднак каля 300 мільёнаў чалавек, якія маюць афіцыйную легальную працу, таксама рызыкуюць аказацца беспрацоўнымі.

Паводле ацэнак МАП, ва ўсім свеце з праблемамі сутыкнуліся ўжо больш за 436 мільёнаў кампаній. Гэта 232 мільёны гандлёвых фірмаў, 111 мільёнаў прадпрыемстваў апрацоўчай прамысловасці, 51 мільён кампаній сферы абслугоўвання (рэстаранны або гатэльны бізнэс) і 42 мільёны агенцтваў і фірмаў, звязаных з купляй і продажам нерухомасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?