Колькасць людзей у свеце, што заразіліся каранавірусам, дасягнула 3 308 678. Пра гэта сведчаць звесткі Worldometers.com.

Усяго з пачатку пандэміі памерлі 234 123, вылечыўся — 1 042 991.

Учора, 30 красавіка, быў зафіксаваны 86 031 новы выпадак (29 красавіка — 81 678), памёр 30 красавіка 5801 чалавек (29 красавіка — 6593).

Антылідарам па колькасці выпадкаў заражэння застаюцца ЗША (амаль 1,1 мільёна), Іспанія (213,4 тысячы), Італія (205,5 тысячы), Вялікабрытанія (172,5 тысячы) і Францыя (167,3 тысячы).

У ЗША ўчора было зафіксавана 30 829 новых выпадкаў, у Расіі — 7099, у Брытаніі — 6032, у Бразіліі — 6019, у Беларусі — 846 выпадкаў (гэта 17-ы паказчык сярод краін учора).

Па колькасці ўсіх выпадкаў Беларусь знаходзіцца на 30-м месцы. Па афіцыйных даных, у нас за ўвесь час зафіксавана 14 027 выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0