01.05.2020 / 10:28

Кіраўнік бюро СААЗ у Беларусі: Без мер фізічнага дыстанцыявання каранавірус не стрымаць 30

Кожны дзень у Беларусі выяўляюць больш новых выпадкаў заражэння COVID-19 на 1 мільён насельніцтва, чым у суседзяў. За апошнія суткі прырост склаў 846 новых выпадкаў. Гэта менш, чым у папярэднія дні. 29 красавіка было 973 новыя выпадкі, 28 красавіка — 919. Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў у інтэрв'ю TUT.BY, што адна з галоўных прычын імклівага развіцця эпідэміі ў нашай краіне — адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання.

Фота Надзеі Бужан

— На думку краінавага бюро СААЗ, мы цяпер на піку ў плане захворвання COVID-19 або пік яшчэ толькі будзе? Калі яго чакаць?

— Паводле даных, якія прадастаўляюцца Міністэрствам аховы здароўя, у краіне назіраецца ўстойлівы рост колькасці новых выпадкаў COVID-19 на працягу апошніх чатырох з паловай тыдняў. Пры гэтым тэмп прыросту новых выпадкаў у Беларусі з'яўляецца адным з самых высокіх у Еўрапейскім рэгіёне СААЗ.

Развіццё эпідэміі шмат у чым залежыць ад мер, якія прымаюцца ў адказ у маштабах краіны.

Эпідэмія ў Беларусі перайшла ў фазу мясцовай трансмісіі інфекцыі сярод насельніцтва, што патрабуе неадкладных дзеянняў па ўзмацненні мер фізічнага дыстанцыявання. Намаганняў аднаго сектара аховы здароўя на гэтым этапе недастаткова для стрымлівання і запавольвання тэмпаў эпідэміі. Таму, ва ўмовах адсутнасці адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання, у нас няма падстаў у найбліжэйшы час чакаць пералому ў плыні эпідэміі.

Прагназаванне піку залежыць ад многіх фактараў, але пэўна судзіць пра гэта можна будзе толькі рэтраспектыўна. Пры захаванні існуючай сітуацыі мы, хутчэй за ўсё, будзем вымушаныя назіраць далейшы рост новых выпадкаў.

— З чым, на ваш погляд, цяпер звязаны рост колькасці захварэлых на COVID-19 у Беларусі? Ці сапраўды гэта звязана з колькасцю тэстаў, якія праводзяцца, альбо ёсць іншыя прычыны?

— Краіна сапраўды робіць сур'ёзныя намаганні па павелічэнні патэнцыялу лабараторнага тэставання на COVID-19. Гэта адназначна ўплывае на павелічэнне выяўляльнасці інфікаваных, што вельмі важна для іх далейшай ізаляцыі, лячэння і адсочвання кантактаў. Аднак рост лабараторна пацверджаных выпадкаў COVID-19 таксама з'яўляецца адлюстраваннем сітуацыі з распаўсюджваннем эпідэміі ў краіне. Адной з галоўных прычын імклівага развіцця эпідэміі, як я ўжо казаў раней, з'яўляецца адсутнасць адэкватных мер фізічнага дыстанцыявання.

У рэкамендацыях СААЗ Беларусі падкрэсліваецца неабходнасць прыняцця агульнанацыянальных мер па ўзмацненні фізічнага дыстанцыявання, а менавіта:

  • перанос усіх масавых збораў людзей, у тым ліку спартыўныя, культурныя і рэлігійныя мерапрыемствы;
  • укараненне фарматаў аддаленай працы і дыстанцыйнага навучання, прыпыненне дзейнасці ўсіх другасных арганізацый, прадпрыемстваў і эканамічных суб'ектаў;
  • забеспячэнне строгага выканання мер прафілактыкі і інфекцыйнага кантролю на тых працоўных месцах, дзе немагчымая аддаленая праца, у тым ліку гігіену рук, рэспіраторны этыкет і фізічнае дыстанцыяванне з захаваннем бяспечнай адлегласці ў 1-1,5 метра;
  • забеспячэнне адлегласці паміж работнікамі, абмежаванне колькасці нарад і сустрэч і забеспячэнне належнай вентыляцыі, асабліва ў медыцынскіх установах;
  • мінімізацыя неабавязковых перасоўванняў, асабліва для груп высокай рызыкі і ўразлівых пацыентаў.

Вопыт паказвае, што такія меры запавольваюць распаўсюд віруса і дазваляюць медыцынскім службам выйграць час, неабходны для адэкватнай падрыхтоўкі, абсталявання і пераацэнкі патрэбаў работнікаў аховы здароўя і ўстаноў у адказ на рост колькасці пацыентаў з COVID-19.

— Па агульнай колькасці выяўленых заражаных на 1 мільён Беларусь апярэджвае суседнія краіны. Па вашых ацэнках, з чым гэта звязана?

— Колькасць выпадкаў на 1 мільён насельніцтва сапраўды інфарматыўны паказчык для ацэнкі сітуацыі ў параўнанні з іншымі краінамі. Гэты паказчык у Беларусі вышэйшы, чым ва ўсіх іншых краінах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Але пры такім параўнанні важна браць пад увагу патэнцыял краін па правядзенні лабараторнай дыягностыкі для выяўлення інфікаваных (колькасць тэстаў на 1 мільён насельніцтва). Чым вышэйшы гэты патэнцыял, тым лепш і паўней краіна можа выяўляць інфікаваных. У Беларусі гэты паказчык паслядоўна паляпшаецца.

Але, нават беручы пад увагу магчымасці лабараторнай дыягностыкі краін, Беларусь мае дастаткова высокі паказчык па колькасці выпадкаў на 1 мільён насельніцтва, апярэджваючы, напрыклад, краіны Балтыі, Фінляндыю, Славакію. Усе гэтыя краіны строга прытрымліваюцца мер фізічнага дыстанцыявання, што несумненна паўплывала на стрымліванне тэмпаў росту эпідэміі.

Наталля Беніцэвіч, TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
счётчик Гейгера / Адказаць
01.05.2020 / 10:32
Вы думаете диктатор прислушается ? Нет. Он думает, что Он сам главный лекарь.....
121
шлёма / Адказаць
01.05.2020 / 11:03
Высокая заражаемость на 1 млн. населения ... Но ВЫСОКАЯ И ВЫЗДОРОВЛЯЕМОСТЬ на млн. населения, выше чем у соседей. Самая НИЗКАЯ СМЕРТНОСТЬ, ниже чем у соседей. Почему на это не обращаете внимание ?
1
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
01.05.2020 / 11:08
Дистанцирование?! Вон  4 тётки выгуливают своих собак. Они  и слова-то "дистанцирование" не слышали. Стоят  скопом ,чуть не обнявшись,Все четверо без масок. До сих пор на тех,кто в маске,смотрят как на ненормальных. Попробуйте обойти кого-то... Насмихаются, крутят пальцем у виска. И большинство-без масок. Кто-нибудь может это всё объяснить... 
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру