Альтэрнатыва — пластыкавыя шчыткі. Яны могуць быць больш эфектыўнымі за маскі, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі (JAMA).

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

З даследавання вынікае, што пластыкавыя шчыткі могуць затрымаць да 92% вірусных часціц. Пры гэтым усё адно неабходна вытрымліваць бяспечную адлегласць у два метры.

Галоўны мінус масак — гэта кароткі тэрмін эфектыўнага выкарыстання і тое, што ўсё роўна можна дакрануцца бруднымі рукамі, напрыклад, да вачэй.

Шчыткі ў гэтым плане больш надзейныя, іх можна выкарыстоўваць шмат разоў, рэгулярна праводзячы дэзынфекцыю.

Навукоўцы адзначаюць, што выкарыстанне пластыкавых экранаў дапаможа стрымаць распаўсюджванне COVID-19, і ацанілі іх эфектыўнасць у дыяпазоне ад 68 да 96%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0