Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Расіі.

Ведамства заявіла, што колькасць дзяцей, якія захварэлі на каранавірус, у апошнія дні павялічваецца. Колькі ўсяго такіх дзяцей, не ўдакладняецца.

«Нягледзячы на тое, што дзеці хварэюць не так часта, як дарослыя, гэты вірус гэтак жа небяспечны і для іх», — адзначае Міністэрства аховы здароўя Расіі.

На 1 мая ў Расіі каранавірус выявілі ў 114 431 чалавека, паправіліся 13 220 чалавек, памерлі 1169 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0